Даведаліся пра вынікі рэспубліканскага суботніка і як будуць размеркаваны заробленыя сродкі

21 апреля 2024

Першыя вынікі рэспубліканскага суботніка. Удзел у ім узялі 2 400 000 чалавек. Сабрана каля 14,5 млн рублёў, што на 400 тыс. больш, чым летась.

Заробленыя сродкі будуць размеркаваны сярод Гомельскай, Мінскай і Брэсцкай абласцямі і пойдуць на рэканструкцыю мемарыяльных комплексаў і ў цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі. Сёлета невыпадкова асаблівую ўвагу надалі навядзенню парадку менавіта на месцах баявой славы. Наша краіна рыхтуецца да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.