Паслугай бясплатнай нянькі ў Мінску карыстаюцца 19 сем’яў

23 июля 2018

Час для сябе! Паслугай бясплатнай нянькі ў Мінску карыстаюцца 19 сем’яў. На такую дапамогу могуць разлічваць бацькі, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей. У іх веданни 40 гадзін на тыдзень. Сем'і з двайняткамі бясплатнай нянькай могуць карыстацца на працягу 20 гадзін на тыдзень. Нагадаем, сёлета ў сталіцы шматдзетных сем’яў стала на паўтары тысячы больш - іх амаль 14 500.

Спецыялісты адзначаюць, сёлета партрэт сучаснай шматдзетнай сям'і - гэта актыўная, таленавітая і дружная каманда. Невыпадкова ордэнам Маці ўжо адзначаны 675 мінчанак.