Сышла з жыцця Ніна Шоба

9 июня 2020
Таленавіты кіраўнік і па сутнасці першы прадзюсар на Беларускім тэлебачанні прысвяціла эфіру паўстагоддзя. Ніна Шоба здолела стварыць каманду і праекты, пра якія гавораць дагэтуль. "Усе мы родам з дзяцінства", "Чырвоныя гваздзікі", "Сузор'е надзей", "Вас выклікае Спартландыя" - праграмы, на якіх вырасла не адно пакаленне. Ніне Вячаславаўне было 82. У памяць аб легендзе наступны сюжэт (відэа).