Унікальны перасовачны музей "Цягнік Перамогі" прыбыў у Беларусь

11 июня 2021
Унікальны перасовачны музей "Цягнік Перамогі" зараз могуць наведаць і ў Беларусі. Праект рэалізуецца Беларускай і Расійскай чыгункамі  ў рамках Года народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Ён ажыццяўляецца пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага добраахвотніцкага цэнтра. Ужо сёння экспазіцыю можна будзе наведаць жыхарам сталіцы, а далей ужо 14 чысла музей адправіцца ў Оршу. Таксама ўбачыць "Цягнік Перамогі" можна будзе ў Віцебску, Полацку, Гродне, Брэсце і Гомелі. Завершыцца паказ экспазіцыі  ў Магілёве 28 чэрвеня, у дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.