Унікальныя шахматы стварылі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

31 марта 2019

Згуляць партыю - вярнуцца ў 41-ы. Сям'я інжынераў да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стварыла ўнікальныя шахматы. У стандартных фігурах увасоблены вобразы рэальных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Разведчык у макраступах, кашаварка ў партызанскім лагеры, фашыст з мінай, паліцай-калабарацыяніст. 

Поле бою - не менш яркі твор мастацтва. Па коле яго абрамляюць барэльефы, прысвечаныя знакавым падзеям у гісторыі Беларусі партызанскай. Унікальны твор  у памяць аб гераізме нашага народа адной з першых убачыла Святлана Чарнова. 

Ваяўнічасцю і бясстрашнасцю беларускай жанчыны-партызанкі Алена Уралава надзяліла самую галоўную персону шахматнага поля - ферзя або каралеву. У гэтай калекцыі замест стандартных фігур змагаюцца вобразы рэальных дзеючых асоб Вялікай Айчыннай вайны. Каб распавесці гісторыю супрацьстаяння светлых (а менавіта беларускіх партызан)   цёмным (нямецка-фашысцкім захопнікам) Алене разам з мужам спатрэбілася правесці нямала гадзін за вывучэннем спецыяльнай літаратуры.

У кожнай, нават самай дробнай дэталі схаваны вялікі сэнс. Ці то цёмная ладдзя (яна ж сімвал канцлагераў)  або светлы конь - савецкі самалёт Лі-2, які дастаўляў сувязістаў, медыкаменты, рацыі з цэнтра ў партызанскую зону.

Партызан-падрыўнік рэек, разведчык у макраступах, падпольшчык з лістоўкамі і нават лётчык Мамкін, які цаной свайго жыцця выратаваў з тылу ворага сірот Полацкага дзіцячага дома. На гэтым полі пешкі, насуперак стандартным правілам гульні, дакладна не самая слабая фігура. 

Шахматнае поле па коле дэкаравана барэльефамі. Тут можна ўбачыць надпісы "Абарона Днепра-Буга", вось, напрыклад, "Полацка-Лепельская бітва" і побач  "Рэйкавая вайна". Яшчэ даты. Усяго 17  сюжэтаў  у памяць аб 17 знакавых падзеях з гісторыі непакорнай Беларусі партызанскай.

Па вуглах шахматнай дошкі - партызанскія зямлянкі і ўмацавальныя раёны, якія ўзводзіліся ўздоўж меж яшчэ да афіцыйнага аб'яўлення вайны. Дарэчы, на ўвасабленне ідэі - стварэнне міні-помнікаў у мастацкіх шахматах, дзеліцца сын і галоўны памочнік Уралавых, бацькам спатрэбілася каля двух гадоў творчых спрэчак і карпатлівай працы. 

Сімвалічна  ў год 75-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў яшчэ раз нагадаць, што ў гэтай партыі шах і мат ваяўніча аб’явілі белыя. І такая перамога ёсць не ў кожнага народа!