Унікальныя матэрыялы ў дапамогу студэнтам ад пасла Японіі

25 февраля 2015

Пасол Японіі сёння перадаў факультэту міжнародных адносін БДУ больш за 50 матэрыялаў для вывучэння японскай мовы. Гэтыя дапаможнікі падрыхтаваў і перадаў у Беларусь японскі фонд, з якім наша ВНУ супрацоўнічае ўжо больш за 10 гадоў. За гэты час шматлікія беларускія спецыялісты паспяхова прымяняюць свае веды ў сумесных беларуска-японскіх праектах.

У рамках праграм японскага фонду ў Беларусь рэгулярна прыязджаюць спецыялісты, а беларускія студэнты і выкладчыкі едуць на навучанне ў Краіну ўзыходзячага сонца.