Унікальная ID-альтэрнатыва пашпарту з'явіцца ў Беларусі ў 2019 годзе

11 апреля 2017

Аб гэтым заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі. Падчас прэс-канферэнцыі Сяргей Папкоў прадэманстраваў журналістам прататып. У ID-карце будуць знаходзіцца біяметрычныя даныя ўладальніка.

Сяргей Папкоў, міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі: "Яна будзе з чыпам. Два ў адным. Гэта будзе пашпарт для ўнутранага спажывання (унутры нашай краіны з біяметрычнымі данымі) і сістэма ідэнтыфікацыі грамадзяніна, якая будзе прывязаная да агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай сістэмы, каб аказваць розны набор электронных паслуг і плацежных інструментаў у далейшым".

Міністр сувязі і інфарматызацыі таксама адзначыў, што да канца года ўсе раённыя цэнтры краіны будуць мець доступ да сеткі 4G. Зараз больш як 40 працэнтаў насельніцтва Беларусі карыстаюцца сувяззю LTI.