Тры беларусы прабіліся ў гонку праследавання на заключным этапе Кубка свету па біятлоне ў Цюмені

22 марта 2018

Тры беларусы з чатырох прабіліся ў гонку праследавання на заключным этапе Кубка свету па біятлоне ў Цюмені. 30-м спрынт завяршыў Сяргей Бачарнікаў з двума промахамі, 36-ы - Максім Варабей - адзін недакладны стрэл, два штрафныя кругі і 41 месца ў Антона Смольскага. 5 промахаў і 64-я пазіцыя ў Рамана Ялётнава. Перамог жа француз Мартэн Фуркад. Заўтра этап працягнецца жаночай спрынтарскай гонкай.