Памёр рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Пётр Кухарчык

3 марта 2014

На 69-м годзе жыцця памёр рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Пётр Кухарчык. Яго не стала ў нядзелю, 2 сакавіка.
Пётр Дзмітрыевіч быў доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам, а таксама членам-карэспандэнтам Акадэміі навук. Кіраваў Міжнародным саюзам навукоўцаў у галіне радыёнавук у Беларусі. Ён напісаў больш за 170 навуковых прац. Рэктарам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Танка Пётр Дзмітрыевіч быў з 2003 года.