Палепшыць жыццё невылечна хворых

26 октября 2013

Як палепшыць жыццё невылечна хворых, абмяркоўвалі прадстаўнікі Беларусі, Расіі і краін Заходняй Еўропы. Аказанне медыцынскай дапамогі пацыентам з рэдкімі генетычнымі захворваннямі ў Беларусі на еўрапейскім узроўні. Гэта заявілі на ІІ Міжнароднай спецыялізаванай канферэнцыі, што прайшла ў Мінску. Як палепшыць жыццё невылечна хворых, абмяркоўвалі прадстаўнікі Беларусі, Расіі і краін Заходняй Еўропы. Як было адзначана, беларуская медыцына арыентаваная не толькі на своечасовую дыягностыку, але і на падтрыманне аптымальнага ўзроўню жыцця тых, каго вылечыць немагчыма. На асаблівым кантролі - сем'і з генетычнымі хваробамі, якія перадаюцца ў спадчыну.


Канстанцін Вільчук, дырэктар ДУ РНПЦ Маці і дзіця: Мы пастаянна працуем над удасканаленнем аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з рэдкімі генетычнымі захворваннямі, наша краіна ў дастатковай меры аказвае дапамогу гэтым пацыентам. І калі параўноўваць з іншымі краінамі - Расіяй, Заходняй Еўропай - мы знаходзімся на такім жа ўзроўні аказання гэтай дапамогі, як і ў іншых краінах.


Усяго ў Беларусі каля 4% насельніцтва пакутуюць на рэдкія генетычныя хваробы. Штогод выяўляецца каля 60 новых выпадкаў.