Вулічнае вязанне: дрэвы Мінска ўцяпляюць шалікамі

9 декабря 2022

Утульныя шалікі для дрэў беларускай сталіцы звязалі студэнты і выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа. Спачатку на занятках стварылі невялікія па фармаце габелены, а пасля іх злучылі ў яркія палотны - усяго каля 50 работ. Вязанымі графіці ўжо ўпрыгожылі дрэвы ля будынка каледжа.

Гэты праект адрозніваецца ад класічнага ярн-бомбінгу (вулічнага вязання) тым, што замест пражы выкарыстаны габелен. Але асноўная мэта захаваная: прыцягнуць увагу, узняць настрой і з простага прадмета або расліны зрабіць арт-аб'ект.