Удар цыклону "Даніела" асабліва адчулі аўтамабілісты і пешаходы

12 января 2016

Моцныя снегапады сёння літаральна паралізавалі як сталіцу, так і Мінскую вобласць. Удар цыклону "Даніела" асабліва адчулі аўтамабілісты і пешаходы. Сітуацыю ўзялі пад кантроль асабіста мэр Мінска Андрэй Шорац і губернатар цэнтральнага рэгіёна Сямён Шапіра. Рэгулярна праходзяць аператыўныя штабы па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі. Такі сёння прайшоў і ў Слуцку. Дарэчы, аднымі з першых наступствы непагадзі адчулі менавіта жыхары паўднёвай часткі цэнтральнага рэгіёна. Там, акрамя снегападу, прайшлі ледзяныя дажджы. Спецтэхніка расчышчае дарогі, вывозіць снег. Асаблівая ўвага - сельгасаб'ектам і сельскім школам.

Андрэй Лясун, намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама: "На сённяшні момант у Слуцкім раёне працуе 171 адзінка спецтэхнікі, дарогі пасыпаюцца пясчана-саляной сумессю, працуюць школьныя аўтобусы, настаўнікі і педагагічны склад таксама працуюць. Але рэкамендацыя ўсё-такі дзяцей у школу не везці, каб пазбегнуць надзвычайнага здарэння. Што да сельскай мясцовасці, то ёсць праблемы, але яны аператыўна ліквідуюцца".

Не абышлося на дарогах Мінскай вобласці і без дарожна-транспартных здарэнняў. Так, у Слуцкім раёне на трасе з'ехала ў кювет і перакулілася фура. Грузавік быў запоўнены прадуктамі харчавання. Пацярпелых няма.