Вучэнні МНС прайшлі на станцыі метро "Малінаўка"

29 марта 2017

26 адзінак спецыяльнай тэхнікі і больш за сотню ратавальнікаў ліквідавалі ноччу ўмоўную надзвычайную сітуацыю ў метро. Вучэнні прайшлі на станцыі “Малінаўка”. Паводле легенды, спецыялісты тушылі пажар у электрапоездзе на перагоне паміж станцыямі і разабралі завалы. Прычым работы ўскладняліся вялікай колькасцю пацярпелых і патрабавалі неадкладнай дапамогі.

Паводле інфармацыі ратавальнікаў, такія ж вучэнні ў найбліжэйшы час будуць праведзены і на буйных прадпрыемствах сталіцы.