Удзельніцы міжнароднага жаночага клуба арганiзавалi дабрачынную акцыю

29 августа 2016

Падарожжа па двух дзясятках краін дзякуючы кнізе. Яшчэ адна дабрачынная акцыя прайшла сёння ў сталіцы. Арганізаваў яе  міжнародны жаночы клуб Беларусі. На гэты раз выхаванцы бараўлянскага дзіцячага дома і сталічнага інтэрната № 5 пазнаёміліся з культурай Палесціны. На старонках кнігі «Краіны і народы свету» яе аўтары, а гэта жонкі дыпламатаў замежных пасольстваў, раскрываюць традыцыі і культуру свайго краю.

Ужо на працягу года ўдзельніцы міжнароднага жаночага клуба наведваюць дзіцячыя дамы па ўсёй краіне і праводзяць для выхаванцаў забаўныя і адукацыйныя праграмы.