Удзельнікі фестывалю Vulica Brasil прыехалі да маленькіх выхаванцаў Жодзінскага дзіцячага дома-інтэрната

13 сентября 2016

Больш як урбан-арт. Удзельнікі фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brasil прыпынілі сваю працу над мураламі, якія яны ствараюць на вуліцы Кастрычніцкай, і прыехалі да маленькіх выхаванцаў Жодзінскага дзіцячага дома-інтэрната. Мастакі Спэта і Базіната далі незвычайны інтэрактыўны майстар-клас. Спачатку дзецям было прапанавана на ўласных фотаздымках намаляваць свае эмоцыі. А пасля каляровымі маркерамі праз цэлафан яны стваралі аўтапартрэты.

Нагадаем, зараз у сталіцы ладзіцца трэці фестываль урбан-арту Vulica Brasil. Падчас яго дзесяць мастакоў Паўднёвай Амерыкі і Беларусі ствараюць гіганцкія пано на вуліцы Кастрычніцкай. Зараз там з'явіўся і незвычайны арт-аб'ект. Рэтра-трамвай размалявалі браты Іван Тэйм і Васіль Грыно. Трамвай і стане новым сімвалам праекта. Падрабязнасці глядзіце ў нашым вячэрнім выпуску.