Навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа асвойваюць прафесію на сучасных айчынных трактарах і камбайнах

23 ноября 2018

Навінкі сельгастэхнікі ў вучэбных майстэрнях. Навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа асвойваюць прафесію на лінейцы сучасных айчынных трактароў і камбайнаў. На просьбу ўстановы абнавіць парк вучэбных машын адгукнуліся МТЗ, Гомсельмаш, Віцебскі маторарамонтны завод, Бабруйскаграмаш і іншыя. На бязвыплатнай аснове каледжу выдзелілі тэхнікі больш чым на 700 тысяч рублёў. Зараз тут функцыянуе рэсурсавы цэнтр па падрыхтоўцы кадраў для АПК.  

За кошт сродкаў вобласці ў каледжы абсталявалі сучасныя практычныя лабараторыі па камп'ютарнай дыягностыцы энерганасычанай тэхнікі. У планах – вучэбная СТА па тэхнічным абслугоўванні і рамонце беларускіх сельгасмашын, дзе акрамя студэнтаў навучацца змогуць работнікі СВК рэгіёна.