Уборачная кампанія ў Віцебскай вобласці церпіць цяжкасці

28 июля 2014

Такі нізкі паказчык выкліканы не толькі геаграфічным становішчам рэгіёну. Цяжкасці ў Віцебскай вобласці, хутчэй, праз негатовасць тэхнікі і недахоп паліва. Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі дзяржкантролю пасля праверкі некалькіх сельгасарганізацый.


Ці паспеюць аграрыі захаваць ураджай, высвятляў Уладзімір Сёмкін. Сёлета ў Рэканструктары добры ўраджай. Праўда, сушыць яго прыходзіцца на вуліцы. Падрадчык не паспеў сабраць новы зернесушыльны комплекс.


У суседнім СВК Смальяны таксама праблема. Зернесушыльны комплекс нібы ў парадку. Але сушыць збожжа возяць на камбінат хлебапрадуктаў. А гэта дадатковыя нікому не патрэбныя выдаткі.


Добрая магутная сушылка. За гадзіну праз яе можа праходзіць да 30 тон збожжа. Праўда, сёння тут робяць толькі першасную ачыстку хлеба. А вось на саму сушку не хапае паліва.


Гэтая ж праблема не выпускае ў палі і камбайны. Дазапраўка адбываецца не рэгулярна, у СВК ёсць запазычанасці перад пастаўшчыкамі паліва. І, паводле слоў працаўнікоў дзяржкантролю, гэта не адзіны выпадак у вобласці.


Ураджай тут сапраўды могуць страціць. З дзесяці камбайнаў, якія ёсць на прадпрыемстве, у полі толькі шэсць. Астатнія на рамонце. Гэты не вытрымаў ужо ў першы дзень уборачнай.


Паўплывала на колькасць і якасць ураджаю і нябесная канцылярыя. Збожжа ўбіраюць не своечасова і са стратамі.


Паводле прагнозаў спецыялістаў, ураджай у Віцебскай вобласці выспеў як мінімум на леташнім узроўні. А гэта за мільён тон. А вось паводле прагнозаў дзяржкантролю, з такім падыходам да ўборкі дасягнуць запаветнай лічбы будзе вельмі праблематычна.