Ля заходніх межаў Беларусі праводзяцца ваенныя вучэнні

7 апреля 2021
У беларускіх войсках працягваецца праверка боегатоўнасці. Праводзяцца ваенныя манеўры. На гэты раз на Гожскім палігоне. Па задуме вучэнняў, незаконнае бандфарміраванне перасекла нашу дзяржмяжу. Задача вайскоўцаў - адбіць напад і спыніць уварванне ўмоўнага праціўніка на палігонах побач з літоўскай мяжой. Мотастралкі, танкісты і артылерысты змаглі адпрацаваць элементы абарончага бою з правядзеннем контратакі. 

Цяперашняя трэніроўка стала этапам падрыхтоўкі да сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2021". Яны пройдуць восенню.