У вернікаў пачалася Светлая Сядміца

21 апреля 2014

Сёння ў вернікаў абедзвюх канфесій пачынаецца Светлая Сядміца - хрысціяне працягваюць святкаваць Вялікдзень. На працягу ўсяго тыдня ў храмах пройдуць набажэнствы і хрэсныя хады. Царскія вароты ў іканастасе застаюцца адчыненымі ў знак таго, што светлы нябачны свет побач з намі. Светлую Сядміцу прадоўжыць Радаўніца - дзень памяці па нябожчыках. У цэлым усе 40 дзён пасля Уваскрэсення Хрыстовага лічацца светлымі і вялікімі. Завяршаюцца яны святам Ушэсця.