У беларускі, якая прыехала з Кітая, каранавіруса не выяўлена

23 января 2020
У беларускі, якая прыехала з Кітая, каранавіруса не выяўлена. Гэта нам паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Вядома, што напярэдадні дзяўчына была дастаўлена ў Мінскую інфекцыйную бальніцу з высокай тэмпературай, болямі ў цягліцах і кашлем. Пацыентка распавяла, што 20 студзеня вярнулася з Шанхая. Зараз яна знаходзіцца ў асобным боксе. У дзяўчыны пацверджаны вірус грыпу В.