У праваслаўных сёння Калядная куцця

18 января 2021
Напярэдадні аднога з дванаццаці вялікіх свят царкоўнага календара - Богаз'яўлення - ва ўсіх праваслаўных храмах прайшлі набажэнствы з асвячэннем вады. З раніцы святары апусцілі прастольны крыж у чан з вадой, тым самым асвяцілі яе. Ужо сёння з паўдня вернікі пачалі традыцыйна набіраць святую ваду ў спецыяльна абсталяваных пунктах пры храмах. Заўтра галоўны дзень свята, асвячонымі будуць адкрытыя вадаёмы і купелі.

Вячэра Богаз'яўлення посная

На стол ставяць куццю (кашу з мёдам і сухафруктамі), таксама рыбу, варэнікі, стравы з капусты і ўзвар. Заўтра перад снеданнем нашча прынята папіць святой вады, а таксама акрапіць ёю жыллё і сваіх блізкіх. Людзі вераць у асаблівую сілу вадохрышчанскай вады. Яе захоўваюць увесь год як святыню.