У праваслаўных пачынаецца Калядны пост

28 ноября 2017

Яго завуць яшчэ і Піліпавым. Усе сорак дзён да Раства Хрыстовага вернікі павінны будуць унутрана працаваць над сабою - маліцца і рабіць добрыя справы. У харчаванні - строгі рэжым: забараняюцца мясныя, малочныя прадукты і яйкі. Паслабленні толькі для хворых людзей, дзяцей і цяжарных жанчын.