У праваслаўных пачынаецца масленічны тыдзень

24 февраля 2014

Да 2 сакавіка трэба паспець як след павесяліцца і наесціся ад душы. Бо ўжо 3 сакавіка пачнецца Вялікі пост, які падоўжыцца да Вялікадня.
Сёння ж першы дзень Масленіцы - Сустрэча, калі пачынаюць выпякаць бліны. Прычым першы трэба аддаць жабракам. Скончыцца Масленіца, паводле праваслаўных традыцый, Даравальнай нядзеляй.