У горада Жодзіна - новы кіраўнік

28 октября 2016

Кадравыя прызначэнні ў вертыкалі мясцовай улады. У горада Жодзіна новы кіраўнік - Юрый Шары, які да гэтага займаў пасаду намесніка старшыні Жодзінскага гарвыканкама. Як падкрэсліў на цырымоніі прадстаўлення губернатар цэнтральнага рэгіёна Сямён Шапіра, прыярытэт у рабоце новага кіраўніка - развіццё сацыяльнай сферы і прамысловасці з улікам таго, што ў Жодзіне 120 вытворчых прадпрыемстваў. Пасведчанне старшыні гарвыканкама Юрый Шары атрымаў асабіста з рук губернатара. Апошнія гады ў Мінскай вобласці прыярытэт у ратацыі кадраў маладым і энергічным кіраўнікам.