У Дзяржынскага раёна новы старшыня - Максім Лысенка

12 марта 2021

Кадравае абнаўленне ў структуры кіраўніцтва мясцовых органаў улады. У Дзяржынскага раёна новы старшыня. Максім Лысенка ўраджэнец Дзяржынска і выпускнік тэхналагічнага універсітэта, раней працаваў у сферы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын адзначыў: адна з ключавых сфер - жыллёва-камунальная гаспадарка. Сярод задач таксама - узмацніць прамысловы патэнцыял свабоднай эканамічнай зоны у Фаніпалі, развіваць вытворчасць у АПК. Акцэнт і на сацыяльнай сферы. За найбліжэйшыя гады ў Дзяржынску і Фаніпалі пабудуюць фізкультурна-аздараўленчы комплекс, школу і дзіцячыя садкі. Новае медыцынскае абсталяванне атрымае і мясцовая бальніца.

Папярэдні кіраўнік Дзяржынскага райвыканкама Мікалай Арцюшкевіч працаваў на пасадзе 14 гадоў. Яго вопыт зараз будзе запатрабаваны ў абласным камітэце па сельскай гаспадарцы.