"У добрых людзей усё павінна быць добра" - Валерыя шчыра павіншавала беларусаў з надыходзячым Новым годам

31 декабря 2023

Віншуе з надыходзячым святам беларусаў Валерыя! Народная артыстка Расіі прыехала ў нашу краіну напярэдадні Новага года. Яе выступленне на "Фактар.by"  - падарунак прыхільнікам талент-шоу ад Белтэлерадыёкампаніі. Спявачка пакінула шчырыя пажаданні кожнаму беларусу ў 2024 годзе.

Валерыя: Беларусы - выключна добрыя, гасцінныя і спагадныя людзі. А ў добрых людзей усё павінна быць добра. Таму я жадаю далейшага развіцця, поспеху, каб перамогі беларусаў былі гучныя па ўсіх кірунках і ў спорце, і культуры. Жадаю, самае галоўнае, шчасця і душэўнай раўнавагі, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні кожнаму, хто жыве ў гэтай выдатнай краіне.