Цюльпанавае дрэва зацвіло ў сталічным батанічным садзе

18 июня 2015

Незвычайныя бутоны, пальчата-перыстае лісце і прыемны водар. Цюльпанавае дрэва зацвіло ў сталічным батанічным садзе. Сёлета кветкі з’явіліся пазней чым звычайна - у сярэдзіне чэрвеня. І не ападуць яшчэ два тыдні. За сваю трыццацігадовую гісторыю незвычайнае для беларускіх шырот дрэва ўбачылі тысячы мінчан. Нават сёння, у будны дзень, ёсць ахвотнікі побач з ім сфатаграфавацца.

У батанічным садзе прызнаюцца: цёплымі чэрвеньскімі днямі тут можна паглядзець і на цвіценне півонь, а таксама ўбачыць, як распускаюцца ружы.