Турыстычная група з Філіпін прыехала ў Мінск

4 августа 2015

Тыдзень у беларускай сталіцы. Турыстычная група з Філіпін прыехала ў Мінск. Госці з далёкіх астравоў Ціхага акіяна пазнаёміліся з гістарычным цэнтрам сталіцы - Верхнім горадам. Зрабілі фотаздымкі са знакамітым гетманам ля ратушы, агледзелі Свята-Духаў кафедральны сабор і музей карэт. Наперадзе яшчэ экскурсія ў музейны комплекс народнай архітэктуры і побыту.

Арджун Шроф, дырэктар турыстычнай кампаніі (Філіпіны)Кожны год мы плануем такія паездкі. Раней мы ўжо наведалі Азербайджан, Узбекістан, зараз, нарэшце, трапілі ў Беларусь. Мне тут вельмі падабаецца,  вельмі прыгожая архітэктура, шмат зеляніны, шырокія тратуары, па якіх прыемна гуляць”.

Кожны турыстычны дзень распісаны літаральна па хвілінах.  І вядома, што гэта не апошні тур. Візіт наступнай групы з Філіпін распланаваны ўжо  амаль на два тыдні.