Цыклон "Зісі" адыходзіць

2 марта 2016

Найбольшая колькасць ападкаў у Беларусі ўчора выпала ў Жлобіне і Мар'інай Горцы - 29 і 17 см адпаведна. Сёння сіноптыкі прагназуюць ападкі, але ўжо не такую колькасць. Па краіне аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Магчымае наліпанне мокрага снегу, завея, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Парывы ветру дасягнуць 18 м/г. Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме. Пра якія-небудзь сур'ёзныя здарэнні да гэтай хвіліны не паведамляецца. Прыбіральная тэхніка расчышчае вуліцы дагэтуль. Як распавялі ў Белэнерга, спецыялісты вядуць маніторынг сітуацыі. Пасля таго як цыклон "Зісі" цалкам пакіне Беларусь, у краіне ўстановіцца больш спакойнае надвор'е.