Беларускі стралок устанавіў рэкорд на чарговым этапе Армейскіх гульняў

31 июля 2018

У практыкаванні "Піраміда" наш вайсковец паразіў 5 мішэняў на розных дыстанцыях менш чым за хвіліну. Адлегласць да цэлі ад 150 да 500 метраў. Наймацнейшымі на гэтым этапе таксама былі снайперы з Казахстана, Кітая, Манголіі і Расіі. У лідары змог прабіцца і стралок з Зімбабвэ. У агульнакамандным заліку на першым месцы беларусы, на другім расіяне, на трэцім снайперы з Казахстана.

Эдгард Антоніа Санчэс, прадстаўнік каманды Венесуэлы:

"Я хачу сказаць дзякуй Беларусі за тое, наколькі добра падрыхтаваны конкурс, нягледзячы на такую колькасць нацыянальнасцяў і культур, што тут прадстаўленыя, вам удалося стварыць для ўсіх камфортныя ўмовы не толькі для сумленнай барацьбы, але і для сумеснага навучання, камунікацыі і абмену культурнымі каштоўнасцямі і традыцыямі. Асабліва прыемна, што конкурс праходзіць у Брэсце, горадзе дэсантнікаў, бо наш лідар Уга Чавес таксама быў дэсантнікам".

Беларусы сталі першымі і ў індывідуальным заездзе ў "Танкавым біятлоне". Наша каманда паспяхова паразіла ўсе мішэні, упэўнена абышла зборныя Сірыі і Таджыкістана. Другі наш экіпаж выйдзе на трасу праз некалькі гадзін.