Цыклон "Даніела" - галоўны герой зводак ДАІ

12 января 2016

Галоўным героем зводак ДАІ, інтэрнэт-форумаў і ТБ сёння стаў цыклон з прыгожым жаночым імем "Даніела". Сёння раніцай у Мінску былі рэкордныя 10-бальныя заторы. Такое ўпершыню ў гісторыі. І па абедзе трафік быў вельмі напружаным. Як справы на дарогах на гэты момант, даведаемся ў нашага калегі Дзмітрыя Цітова (прамое ўключэнне).

Калі ў ранішнія гадзіны цыклон "Даніела" панаваў над Брэсцкай вобласцю, то да сярэдзіны дня і зараз ён уладарыць у цэнтральным рэгіёне. Мы знаходзімся на адным з самых ажыўленых месцаў Мінска - скрыжаванні вуліц Леніна і праспекта Незалежнасці. Як бачым, на дарогах па-ранейшаму ёсць заторы. Відаць, многія з жыхароў сталіцы яшчэ не дабраліся дамоў, хтосьці выехаў з працы нядаўна. Аварый на гэты момант не назіраецца. Зараз навігацыйны прыбор ацэньвае заторы па шкале. І, напрыклад, дарога ад Кастрычніцкай да вуліцы Макаёнка, 9, Белтэлерадыёкампаніі ў нас зараз зойме каля 25 хвілін. Чырвонымі палосамі адзначаная амаль уся Кастрычніцкая, на здзіўленне ўсё спакойна на Нямізе. Невялікія заторы ў раёне парку Чалюскінцаў. І вось такое назіранне ад нашага калегі, які нядаўна там праязджаў. Нягледзячы на нядрэнную працу дарожнікаў, вадзіцелі ўсё-такі пазбавіліся адной паласы. Спадзяюся, на час, бо гурбы снегу з абодвух бакоў гарнулі ў цэнтр. Да 9 гадзін вечара сітуацыя на дарогах павінна стаць больш спакойнай. Але, па прагнозах сіноптыкаў, праз некалькі гадзін цыклон падыдзе да Віцебска.