ЦВК правяла выязное пасяджэнне ў Магілёве - якія пытанні абмяркоўвалі?

9 ноября 2023

Праект указа кіраўніка дзяржавы аб прызначэнні выбараў дэпутатаў унесены ў вызначаным парадку Прэзідэнту і чакае яго падпісання. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка. Такім чынам, краіна ўшчыльную набліжаецца да пачатку выбарчай кампаніі.

Сёння ў Магілёве на выязным пасяджэнні ЦВК абмеркавалі пытанні прававой асветы выбаршчыкаў, а таксама растлумачэнне парадку галасавання ў месцах часовага знаходжання і іншыя аспекты правядзення электаральнай кампаніі. Асаблівая ўвага - электаральнай культуры і павышэнню электаральнай актыўнасці моладзі.

У склад Моладзевага савета пры ЦВК увайшлі 19 прадстаўнікоў моладзі з усіх рэгіёнаў краіны. 14 - студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, 5 - прадстаўнікоў працоўнай моладзі. 




Тэгі:

#Выборы 2024