Да адзінага дня галасавання менш за 2 тыдні: каго ахопліваюць дыялогавыя пляцоўкі і навошта праводзяць пікеты

12 февраля 2024

У Беларусі ідзе актыўная фаза падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання. 25 лютага жыхары краіны выберуць тых, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых саветах дэпутатаў. Ва ўсіх рэгіёнах краіны моладзь арганізоўвае пікеты ў падтрымку важнай палітычнай падзеі.

Працягваючы інфармацыйна-асветніцкую дзейнасць, Цэнтральная выбарчая камісія праводзіць дыялогавыя пляцоўкі па прававой асвеце грамадзян.

У рамках праекта "Заліковая размова" гісторыкі, журналісты, палітолагі і грамадскія дзеячы сустракаюцца з маладымі людзьмі, якія сёлета ўпершыню прымуць удзел у галасаванні. Вікторыя Шаркова распавяла пра ход электаральнай кампаніі (відэа).


Тэгі:

#Выборы 2024