Прэзідэнт Беларусі на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод: За намі праўда

2 июля 2021

Адзначаны лепшыя з лепшых. Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод сёння адбылася ў Палацы Незалежнасці. Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята ўшаноўваюць тых, хто сваёй працай робіць нашу краіну лепшай.

Напярэдадні Дня Незалежнасці ўшаноўваюць заслужаных людзей краіны

Яшчэ да пачатку ўрачыстасцяў - невялікая экскурсія для запрошаных. Якраз сёння тут адкрылася выстава, прысвечаная Дню Незалежнасці і Году народнага адзінства. Экспануюцца і работы маладых мастакоў з розных рэгіёнаў краіны. Кожны куток Беларусі асаблівы. Гэта відаць па экспазіцыі. Але абсалютна ў кожнай карціне адчуваецца любоў да роднага краю. Сярод прысутных - усе сапраўдныя асы сваёй справы. Пра такіх кажуць: соль зямлі. І за кожным з іх вялікая каманда прафесіяналаў.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, які няпросты перыяд прыйшлося прайсці ўсім нам. Пры гэтым лідар адзначыў нясхільны характар беларусаў.

Прэзідэнт заявіў аб праведзенай у Беларусі маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі

Ва ўрачыстай атмасферы прайшло ўручэнне ордэнаў і ганаровых званняў. Падзяка прагучала ў адрас абаронцаў краіны, для каго прысяга, афіцэрскі гонар і воінскі абавязак - непарушная сістэма каардынат. Дзякуй ад Прэзідэнта і тым, хто змагаецца на інфармацыйным фронце, і тым, хто цвёрда стаіць на варце ісціны і закона. Словы ўдзячнасці будаўнікам, тым, хто працуе на зямлі і ў рэальным сектары, гарантуючы харчовую бяспеку і рост эканомікі. Цёплыя пажаданні ў адрас педагогаў. Яны дапамагаюць не толькі атрымаць веды, але і  засвоіць галоўны жыццёвы ўрок: Радзіму не прадаюць і ёй не здраджваюць!