Цырымонія ў гонар тых, хто беражліва захоўвае і прымнажае духоўнасць, культуру і гісторыю. Пра нацыянальны набытак - у асобах і лёсах

12 января 2021
Даўняя традыцыя гэтых калядных дзён - ад душы парадавацца за нашых людзей, сказаць шмат добрых слоў падзякі за іх працу і мужнасць. Усё гэта аб прэміі "За духоўнае адраджэнне". Мінулы год для ўсіх выдаўся на рэдкасць няпростым. Мабыць, цяжэй за ўсё было медыкам. Іх самаадданую працу складана пераацаніць. Узнагароды ўдастоены калектыў Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы. Менавіта сюды паступіў першы маленькі пацыент з каранавірусам. 2020-ты - гэта яшчэ і год 75-годдзя Вялікай Перамогі. Трагічныя падзеі страшнай вайны не забытыя нашым народам - яны захаваныя ў месцах гістарычнай памяці. Адна з іх - на месцы спаленай вёскі Ала. Боль і гаркоту ў бетоне і камені адлюстравалі архітэктары праекта, за што таксама ўдастоены ўзнагароды. Кіраўнік дзяржавы сёння ўручыў і 10 спецпрэмій дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецпрэмію "Беларускі спартыўны Алімп". І вельмі прыемна, што ўшаноўвалі і нашых калег. 

Ілона Красуцкая пра людзей, якімі ганарымся.

Прэмія "За духоўнае адраджэнне" -  гэта заўсёды пра здзіўленне! Колькі талентаў у нашай краіне! Адзначаюць заслугі людзей, якія праявілі сябе ў годзе мінулым. Захаплялі сваёй міласэрнасцю і самаадданай працай. 
У першыя дні 2021-га мы ўспамінаем год мінулы. Ён стаў для шматлікіх сапраўдным стрэс-тэстам. Але нам так хочацца верыць, што ўсё дрэннае засталося ў мінулым. Мы ўжо ў новым. З новымі планамі, задачамі і надзеямі. 
 

Памёр ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Філарэт


Добрая традыцыя азірнуцца і зразумець, што не ўсё было так дрэнна. Ёсць за што дзякаваць, ёсць чым ганарыцца. Шмат розных людзей уклалі безліч уласнай працы і сіл. На жаль, не ўсе засталіся з намі ў гэтым новым годзе. Сёння на 86 годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр мітрапаліт Філарэт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

 

Калектыў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска - лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне"


Барацьба за жыццё тут працягваецца кожны дзень. Штогод па меддапамогу ў сталічную дзіцячую інфекцыйную бальніцу звяртаюцца больш за 25 тысяч пацыентаў. У тым ліку з хваробамі органаў дыхання, стрававання і нервовай сістэмы. Гэта самыя складаныя выпадкі ў рэспубліцы. Таксама лечаць маленькіх і дарослых пацыентаў з каранавірусам. 
Сёння калектыў на сцэне. Прыемна, што яны змаглі хоць ненадоўга змяніць белыя халаты на святочныя ўборы і адцягнуцца ад думак аб працы.  

Бацькі-выхавальнікі дзіцячага дома сямейнага тыпу Таццяна і Андрэй Барытоль 

Душэўны дзіцячы боль клопатам і любоўю лечаць бацькі-выхавальнікі дзіцячага дома сямейнага тыпу Таццяна і Андрэй Барытоль. Яны змянілі лёс 20-ці дзяцей. 11 - ужо выпусцілі ў самастойнае жыццё. З'явіліся і двое "прыёмных унукаў". Пачалася ж гісторыя вялікай сям'і 13 гадоў назад.


Высокай узнагароды ўдастоены аўтарскі калектыў архітэктараў і літаратараў за стварэнне мемарыяла "Ала" 


Мінулы год - год 75-годдзя Вялікай Перамогі. Дата выклікае змяшаныя пачуцці. І радасць перамогі, і гаркоту страт. У гады вайны ў вёсцы Ала 1 758 лёсаў згарэлі жыўцом у агні. На яе месцы летась адкрылі мемарыял памяці. Не ўсіх ахвяр можна назваць, але хоць бы ўвекавечыць іх памяць у камені. І гэта зрабіла вялікая каманда архітэктараў. Яны стварылі сцежку памяці. Бетонныя аркі сімвалізуюць тыя самыя 34 спаленыя падворкі. 
У 2020 забаўная індустрыя краіны сутыкнулася з творчым лакдаўнам. І толькі нямногія, улічваючы антыкавідныя меры, выстаялі і прадоўжылі працу. Рэпеціравалі, давалі канцэрты. Не выключэнне, а, хутчэй, эталон - сімфанічны аркестр Беларусі. Народны дырыжор Анісімаў у свае 73 не стамляецца крэатывіць і прадзюсуе новыя праекты.  

Аляксей Талай плануе стварыць у Беларусі вёску новага тыпу для сірот

Мінулы год запомніўся лакдаўнам і для спорту: адмена Алімпіяды, шматлікіх іншых стартаў і спаборніцтваў. Але немагчымае  магчыма. Паралімпіец Аляксей Талай на сваім прыкладзе гэта даказвае. Яшчэ падлеткам аршанскі хлопец перажыў трагедыю: падарваўся на міне. Страціў рукі і ногі. Пераадолеўшы такія жыццёвыя цяжкасці сёння Аляксей не толькі матывацыйны спікер, дабрачынец, прадпрымальнік, спартсмен, але і шматдзетны бацька. Больш за тое, на Паралімпіяду ў Токіа Аляксей Талай атрымаў імянную ліцэнзію і выступіць у спаборніцтвах па плаванні. 

Каля 20 гадоў у спартыўнай журналістыцы лаўрэат прэміі "Беларускі спартыўны Алімп" Мікалай Стула


За гэты час загадчык аддзела спартыўных навін АТН працаваў на шасці Алімпійскіх гульнях, шматлікіх чэмпіянатах свету і Еўропы. Пад яго кіраўніцтвам тэлевізійныя праекты не аднойчы ўдастойваліся "Тэлевяршыні". Наш калега вобразна гаворыць, што выступае ў камандным відзе спорту. Таму сённяшняя ўзнагарода - гэта перш за ўсё перамога калег.  

Падзеі мінулага года паказалі: нам трэба берагчы тое, што створана, і без узрушэнняў рухацца наперад

Кожнаму з гэтых людзей і іх вялікім калектывам прыйдзецца зрабіць свой пасільны ўклад. Для гэтых людзей новы год пачаўся з вельмі прыемнай падзеі. Быць важным і карысным для іншых, адчуваць сваю значнасць і ведаць, што твае заслугі годныя таго, каб іх адзначылі - натуральнае жаданне любога чалавека. Амбіцый у нашых людзей шмат, а, значыць, прэміі быць яшчэ доўга.