Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі ў Беларусі пачне працаваць 20 лютага

16 февраля 2024

Беларусь на парозе важнай грамадска-палітычнай падзеі. Упершыню ў гісторыі нашай краіны адбудзецца адзіны дзень галасавання. Да яго застаецца крыху больш за тыдзень. Электаральная кампанія ў актыўнай стадыі: кандыдаты ў дэпутаты праводзяць агітацыйныя мерапрыемствы. Для падрыхтоўкі да выбараў задзейнічаны розныя ведамствы, а для аб'ектыўнай ацэнкі працуюць назіральнікі.

Маніторынг за галасаваннем будуць ажыццяўляць і найбуйнейшыя грамадскія аб'яднанні, і палітычныя партыі краіны. Яны выступілі ініцыятарамі стварэння Цэнтра грамадскага назірання за выбарамі. Ён пачне працаваць 20 лютага на базе нацыянальнага прафцэнтра. Задача - інфармаваць насельніцтва аб ходзе галасавання, збіраючы інфармацыю з выбарчых участкаў усёй краіны.

Навацыя гэтага года - Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі запускае гарачую лінію, якая пачне працаваць з першага дня датэрміновага галасавання. З заўвагамі і прапановамі аб ходзе галасавання жыхары Беларусі могуць звярнуцца па тэлефоне з 20 па 24 лютага з 12:00 да 19:00, 25 лютага - з 8:00 да 20:00.

 


Тэгі:

#Выборы 2024