На талент-шоу "Фактар.by" праспяваюць хіты

12 января 2024

Да суперфіналу - 2 крокі. Прыхільнікі "Фактар.by" ў чаканні кульмінацыі талент-шоу.  Пераможцу 3-га сезона вызначым 26 студзеня. А пакуль лічаныя хвіліны застаюцца да прамога эфіру шоу. Сёння зноў хтосьці ўжо з пяці фіналістаў апынецца па-за праектам. Якімі песнямі будуць змагацца за жыццё? І пад чый зорны акампанемент будзем выбіраць лепшых  падчас галасавання.

Усе падрабязнасці ўжо ведае Лідзія Заблоцкая. Наш культурны аглядальнік у эпіцэнтры самага таленавітага і папулярнага шоу краіны (відэа).