Традыцыі маёлікі адраджае віцебскі майстар-кераміст

3 января 2022
Віцебскі майстар керамікі Людміла Кавальчук адраджае традыцыі віцебскай маёлікі. Год таму яна атрымала прэзідэнцкі грант на рэалізацыю гэтага праекта. Маёліка - гэта разнавіднасць керамічных вырабаў з каляровай абпаленай гліны, пакрытых непразрыстым палівам. Іх выраб патрабуе як спецыфічных умоў працы, так і якаснага матэрыялу. 

Асабліва каштоўная аўтарская маёліка тым, што сёння яе выраб праходзіць тыя ж этапы, што і 4-5 стагоддзяў таму, адзінае - прыўносяцца элементы сучаснасці.