Урачысты прыём з нагоды 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана прайшоў у Магілёве

13 февраля 2019

Яго ўдзельнікамі сталі воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі гарадской арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў. Асаблівыя словы падзякі за захаванне памяці прагучалі і на адрас маці загінуўшых. Ім уручаныя юбілейныя медалі.

Паводле традыцыі, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў ля абеліска на беразе Дняпра ў Магілёве пройдзе жалобны мітынг.