Урачыстая сустрэча ветэранаў вайны Масквы і Мінска прайшла ў гарадской ратушы

3 апреля 2015

Урачыстая сустрэча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Масквы і Мінска сёння прайшла ў гарадской ратушы. У сталіцу прыехала дэлегацыя з 40 чалавек - сярод гасцей і ветэраны працы. Сустрэча прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі і яднання народаў Беларусі і Расіі. На два дні для гасцей падрыхтавана насычаная праграма. Наведванне мемарыялаў - Курган Славы, Хатынь, Лінія Сталіна і Музей гісторыі ВАВ.  

Леў Маргенштэрн, ветэран Вялікай Айчыннай вайны (Расія): "Я карэнны масквіч. Мне 89 гадоў. У трэцім пакаленні я масквіч. Але такога парадку, такіх адносін  да нас рускіх, да нас ветэранаў, я не сустракаў".

А 30 красавіка ў выставачным комплексе адбудзецца вялікі баль ветэранаў. Удзельнікаў чакаецца амаль паўтысячы.