Топ імёнаў для нованароджаных

30 января 2023

Сафія, Ганна, Марыя, Аліса і Ева - гэтыя імёны дзяўчынак сталі самымі папулярнымі ў сталіцы летась. Што да экзатычных і рэдкіх імён, то тут у спісе Эмануэліда, Северыя, Ванга, Ліэль і Каталея. Сыноў бацькі часцей за ўсё называлі Міхаілам, Мацвеем, Арцёмам, Раманам і Маркам. Сярод арыгінальных Харытон, Сымон, Люцыян, Даян і Арыстарх. Дарэчы, усё часцей немаўлятам даюць падвойныя імёны. Напрыклад, Іванка-Ларыса, Сафія-Вікторыя, Мілана-Марыя, Ян-Крысціян.