Топ-10 фэйкаў апазіцыі ў Беларусі

30 августа 2020
Калі фэйкі з'яўляюцца, значыць гэта камусьці трэба. Жнівень стаў, бадай, самым ураджайным месяцам у гісторыі краіны, калі ўкіды, дэзынфармацыя і адкрытая хлусня атакуе розумы беларусаў. Падкрэсліваем: гэта не датычыцца ўсёй інфармацыі.

Сутнасць гэтай з'явы зразумелая - раскалыхаць сітуацыю ў краіне. Робіцца гэта мэтанакіравана і метадычна. Сучасная медыярэальнасць такая, што фэйк вельмі хутка падхопліваецца разнастайнымі СМІ. Такая  інфармацыя добра прадаецца.

А вось калі выходзіць абвяржэнне і нават выбачэнні, гэта ўжо не так цікава. Напрыклад, тэлеканал "Дождж", які пусціў  у эфір доктара-самазванца з хлуснёй пра смерці ў  Мінску, выпусціў абвяржэнне, але вось глядзіце самі. Гэта ўсяго толькі некалькі секунд эфірнага часу, а спецвыпускі, прысвечаныя падзеям у Беларусі, доўжыліся гадзінамі.

Зараз намячаецца іншы трэнд. Усё больш і больш з'яўляецца тых, хто пачынае аналізаваць і разбіраць інфармацыю, выкінутую ў апошнія тыдні так званымі незалежнымі СМІ. На YouTube з'явіўся цэлы жанр - выкрыццё фэйкаў апазіцыі. Мы пастараліся таксама сабраць найбольш абуральныя прыклады хлусні.


Тэгі:

#Выборы 2020