Толькі разам мы можам захаваць краіну - заклік дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу

15 февраля 2021
"Ва ўмовах сусветнай пандэміі каранавіруса, эканамічнай турбулентнасці, глабальных і рэгіянальных міжнародных канфліктаў  важна заставацца адзінымі! Толькі разам мы можам захаваць краіну!". 

Бадай, менавіта гэтая думка чырвонай ніткай прайшла праз усё народнае веча. З такім заклікам дэлегаты Усебеларускага народнага сходу выступілі і ў прынятым звароце да суайчыннікаў. 

"Змяненні патрэбныя, і яны будуць - эвалюцыйныя, накіраваныя на ўзмацненне канстытуцыйных паўнамоцтваў заканадаўчай і выканаўчай галін улады, павышэнне ўзроўню калектыўнай адказнасці за фарміраванне і функцыянаванне палітычнай сістэмы, уцягнутасці грамадзян у непасрэднае кіраванне дзяржаўнымі справамі шляхам надання Усебеларускаму народнаму сходу статусу канстытуцыйнага органа. Самыя шырокія слаі насельніцтва прымуць удзел у распрацоўцы і рэалізацыі найважнейшых кірункаў дзяржаўнай палітыкі. Дзяржава падтрымае ўсе стваральныя ініцыятывы грамадства, якія забяспечваюць вырашэнне канкрэтных сацыяльна-эканамічных праблем і паляпшэнне якасці жыцця людзей. 
Разам мы адкажам на ўсе выклікі і пагрозы, зробім усё для захавання міру і росквіту нашай любімай Радзімы. Наша сіла - у адзінстве. Беларусь у нас адна".