TIBO-2019: сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by названы лепшым інфармацыйным рэсурсам

11 апреля 2019

На Міжнароднай інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай выставе TIBO-2019 адзначаюць пераможцаў інтэрнэт-прэміі. У намінацыі "Лепшы інфармацыйны рэсурс" першае месца дасталася сайту Белтэлерадыёкампаніі tvr.by. 

Другое месца ў сайта міжнароднага спадарожнікавага канала "Беларусь 24". Віншуем калег! 

Конкурс на лепшы беларускі інтэрнэт-рэсурс сёлета праводзіўся ў 12 асноўных намінацыях. Усяго было пададзена 485 заявак.