Тэмпы вакцынацыі ад каранавіруса ў Беларусі павялічваюцца

21 октября 2021
"Радасна, што людзі нас чуюць і яны пачулі Прэзідэнта", - намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан сёння расказала аб рэакцыі беларусаў на тэзісы Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе па процідзеянні COVID. "Тэмпы вакцынацыі ўзрастаюць, і гэта радуе", -  адзначыла спецыяліст. 

Надалі ўвагу і масачнаму рэжыму. Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, людзі сталі  больш адказна падыходзіць да бяспекі ў закрытых памяшканнях.