Тэме падтрымкі таленавітай моладзі прысвечана новая серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта"

29 мая 2020
Больш за 58 тысяч беларускіх рублёў будзе накіравана са спецфонду Прэзідэнта на падтрымку таленавітай моладзі. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы падпісаў напярэдадні. Заахвочваннямі фонду адзначаны пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў у галіне  музычнага, харэаграфічнага, цыркавога, выяўленчага і іншых відаў мастацтваў. Падтрымку атрымае сотня адораных юнакоў і дзяўчат, а таксама 5 калектываў. 

Хто яны - сучасныя беларускія геніі? Як дзяржава вядзе пошук і падтрымлівае маладых і перспектыўных? Якія бонусы дае званне лаўрэата спецфонду Прэзідэнта? Пра гэта і не толькі  ў новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта". "Падтрымка таленавітай і адоранай моладзі" ў гэтую суботу адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".