Тэматычныя кампазіцыі да 75-годдзя Вялікай Перамогі ўпрыгожаць мінскія вуліцы

19 марта 2020
Высадзяць і памятныя алеі - гэта больш як паўтысячы маладых дрэў. Работы па азеляненні тэрыторый зараз вядуцца ва ўсіх раёнах Мінска. Дарэчы, стылізаваныя кветнікі на адхонах дарог пачалі рыхтаваць яшчэ ўвосень. Тады высадзілі звыш трохсот тысяч кветак. Неўзабаве гэтыя кампазіцыі дапоўняць. 

Зялёныя насаджэнні з'явяцца і на шматлікіх гарадскіх магістралях. Кантэйнеры з раслінамі ўсталююць на раздзяляльных палосах праезнай часткі.