Тэлеверсія рэспубліканскага свята "На крылах мары" сёння ў 16:00

25 июня 2023

Феерыя агню, вады і святла. Рэспубліканскае свята выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі ў новым фармаце і ў новым месцы. Упершыню яно прайшло пад адкрытым небам і на пляцоўцы ля сталічнага Палаца спорту. Сёлета ўрачыстасць сабрала больш за 5 тысяч маладых спецыялістаў з усёй Беларусі. Спецыяльныя госці, любімыя выканаўцы і песні, воднае шоу і святочны салют - усё гэта чакала лепшых выпускнікоў краіны. Тэлеверсію ўсяго мерапрыемства глядзіце сёння ў 16:00 на "Беларусь 1".