Тэлемарафон "По зову сердца - всем миром" збірае сродкі пойдуць на рэканструкцыю Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы

18 апреля 2018

Сустрэцца з землякамі на сваю малую радзіму прыехаў Руслан Аляхно і запрасіў з сабою россып зорак расійскай і беларускай эстрады. У канцэрце-тэлемарафоне "По зову сердца - всем миром" прымаюць удзел Анатоль Ярмоленка, Ядзвіга Паплаўская, Дзіяна Гурцкая і шматлікія іншыя. Усе сабраныя сродкі пойдуць на рэканструкцыю Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы.

Аб добрай справе, якая аб'ядноўвае, - Вольга Мядзведзь. Сёлета гарадская бальніца для пацыентаў ад нараджэння да 18 гадоў святкуе юбілей. 55 гадоў у медыцынскім страі. Аднак за гэты час будынак прыйшоў фактычна ў аварыйны стан. І гэта прытым, што штогод установа прымае каля 6000 пацыентаў. За фінансаванне з абласнога бюджэту адрэстаўрыравалі найважнейшы - рэанімацыйны блок.

Галоўны медыяхолдынг краіны далучыўся да дабрачыннай акцыі. Увесь дзень "Беларусь 2" праводзіць тэлемарафон. У эфіры другой кнопкі тэматычныя выпускі, пачынаючы з "Тэлераніцы", прамыя ўключэнні з Бабруйска, а падчас "Пін_кода" дзіцячай бальніцы ў рэжыме рэальнага часу падарылі рэанімабіль.

Ідэйным натхніцелем акцыі "По зову сердца - всем миром" стаў бабруйчанін Руслан Аляхно. Спявак, які зараз жыве на два гарады, Бабруйск і Маскву, у Год малой радзімы вырашыў дапамагчы медыцынскай установе, у якой і сам калісьці праходзіў аздараўленне.

Паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі, накіраванай на збор сродкаў для рэстаўрацыі Бабруйскай дзіцячай бальніцы, можа кожны, адправіўшы сродкі на рахунак.

Благотворительные счета УЗ "Бобруйская городская детская больница":
р/с BY91 AKBB 3642 1009 0235 4710 0000 филиал 703 АСБ "Беларусбанк", БИК АКBBBY21703 (в белорусских рублях)
р/с BY 07AKBB 3642 0100 9224 0710 0000 филиал 703 АСБ " Беларусбанк" БИК AKBBBY21703 (в российских рублях.)
р/с BY 55AKBB 3642 0100 9064 6710 0000 филиал 703 АСБ " Беларусбанк" БИК AKBBBY21703 (в евро).
Адрес банка: Могилевская область, г.Бобруйск, ул.М.Горького, д.2
УНП 790323865 ОКПО 293025267000

Денежные средства можно перевести также через систему "Расчет" ЕРИП
ЕРИП/Могилевская область/г.Бобруйск/Соцобслуживание, Здравоохранение/Больницы/Городская детская больница/Взносы на реконструкцию Больницы

Все абоненты МТС, желающие помочь, могут отправить USSD-запрос*222*15# (со счета спишется 2 белорусских рубля).

Свой дабрачынны забег здзейснілі і прадстаўнікі дыпмісіі. На футбольным полі сустрэліся зборная дэлегатаў ад пасольстваў Расіі, Таджыкістана, Славакіі, Пакістана і каманда Бабруйска на чале са старшынёй гарвыканкама. Акрамя агітацыйнай гульні, кожнае пасольства прадумвае і крокі фінансавай дапамогі.

Перш чым сысціся на таварыскім матчы, у якім, дарэчы, перамогу атрымаў Бабруйск, дыпламаты сустрэліся ў звыклым афіцыйным рэжыме.

Завяршыў марафон маштабны канцэрт у Лядовай арэне. Падтрымаць дзіцячую бальніцу прыехалі беларускія і расійскія зоркі эстрады. А тыя, хто на гастролях у Беларусі, як у сябе дома, але сёння не змаглі прысутнічаць на канцэрце, даслалі відэавіншаванні. Тэлеверсію дабрачыннага вечара глядзіце сёння ў 22:05 на "Беларусь 2". 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя