Звыш 300 экспанатаў з Японіі, Кітая, Шры-Ланкі на экспазіцыі "Гэта ўсё кошкі…"

23 января 2023

Прыйшоў Новы год і па ўсходнім календары. Толькі не 2023-ы, а 4720-ы. У кітайскім задыяку 4-м з 12-ці апекуноў года лічыцца Заяц, а ў в'етнамскім  гэта месца займае Кот. Цэлая экспазіцыя "Гэта ўсё кошкі" (Музей гісторыі горада Мінска на Ракаўскай, 17)  прысвечана мудрым і грацыёзным гадаванцам.

Звыш 300 экспанатаў з Японіі, Кітая, Шры-Ланкі - практычна з усіх  кантынентаў свету. Арт-аб'екты, вінтажныя цацкі, творы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, а таксама прадметы побыту ў каціным абліччы. Азнаёміцца са шматграннымі вобразамі можна да 26 лютага.